Голосование завершено
Усава Надзея Міхайлаўна (16 лет) - Смуга мінулых гадоў
Хоць вайна і жаночага роду,
Толькі людзям не дорыць жыццё,
А пакуты нясе і нягоды,
Смерці баль, а яшчэ - забыццё.
І да сэрца дзіця не прытуліць,
Калыханку яму не спяе,
Бо ніколі не стане матуляй,
Забірае жыццё, не дае!
І.Касянкова
У сучасны час узнікае неабходнасць кожнаму чалавеку ведаць свой край,гісторыю і культуру родных мясцін.Магілёўская вобласць славіцца сваёй старажытнай гісторыяй,самабытнай культурай, цікавым фальклорам.Будучыня цалкам залежаць ад маральнага аблічча падрастаючага пакалення, яго патрыятызму, працавітасці, культуры,а фарміраванне любві да сваёй Радзімы пачынаецца з абуджэння цікавасці да мінулага сваёй «малой Радзімы», да тых рэчаў, якія зроблены рукамі продкаў, да родных мясцін, да песень, казак і паданняў, якія гучаць многія гады ў тваім асяроддзі.
Нашу гісторыю мы пачнем з падзей перадваеннага часу маёй вёскі . Скончылася гвалтаўня рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Людзі мірна жылі на сваёй зямлі. У вёсцы быў створан калгас “Пяцігодка”, адкрылася і працавала сямігадовая школа, моладзь бавіла вольны час у вясковым клубе. Здавалася, нішто і ніхто не можа парушыць мірнае жыцце. Але гэта было не так. Гора і смерць прыйшлі з Захаду разам з войскамі нямецкіх захопнікаў. Савецкае камандванне імкнулася любымі сродкамі затрымаць наступленне фашыстаў. Нягледзячы на мужнасць і гераізм абаронцаў Магілева, нямецкія войскі 10-12 ліпеня ўдарамі танкавых груповак зламілі супраціўленне савецкіх войск. Але, нягледзячы на мужнасць і гераізм абаронцаў Магілева, нямецкія войскі 10-12 ліпеня сканцэнтраванымі ўдарамі танкавых груповак зламілі супраціўленне савецкіх войск .Жыхары Магілева,як і ўсе астатнія, сустрэлі звесткі аб пачатку вайны з болем і роспаччу .На тэрыторыі Беларусі фашысты вялі сябе як сапраўдныя гаспадары. Вось што ўспамінае мая бабуля пра акупантаў і іх адносінах да савецкіх людзей:“Захапіўшы нашы родныя мясціны, немцы адразу сагналі жыхароў, выбралі чалавек дваццаць і павезлі з сабой. Гэта былі маладыя хлопцы і дзяўчаты. У вёсцы немцы размясціліся ў лепшых хатах. Жыхары гэтых хат вымушаны былі жыць у хлявах. У адным хлеве жыло 2-3 сям’і. Маёй сям’і пашанцавала: нас ніхто з хаты не выгнаў, бо мы жылі на краю вёскі.Што ў хаце з’яўлялася ядомага, тое забіралі немцы. Яны вельмі любілі прыязджаць у вёску і, як сапраўдныя гаспадары, хадзіць па хатах, лазіць у хлявы і вынасіць апошняе. Твары ў іх былі такія шчаслівыя, калі яны знаходзілі яйкі ці яшчэ што-небудзь. І рагаталі ў поўны голас.
Калі людзі даведаліся, што немцы занялі суседнія вёскі, то адразу ўцякалі з хат. Пачыналі збіраць сваё дабро і выносіць яго на двор. Раптам пачуўся гул матацыклаў – і мая цётка схавалася ў хаце. Немцы яе выганалі на вуліцу, а іх начальнік сказаў:”За непослушание – смерть!” Маю цётку расстралялі,а ў яе засталіся маленькія дзеці.”
Сястра маёй бабулі таксама пабачыла ўвесь жах той вайны.Вось пра што сведчаць яе ўспаміны: “Калі немцы першы раз прыехалі ў вёску, дзеці бегалі на іх глядзець. Яны ехалі на матацыклах, на машынах і кідалі нам цукеркі. У першы дзень немцы нікога не чапалі. Потым разагналі калгас, зямлю падзялілі на надзелы і раздалі людзям.Мы бегалі да іх за хлебам, цукрам. У час вайны было вельмі голадна. Хлеб мы елі рэдка. Асноўнай ежай былі “плюшкі” з гнілой бульбы, крапіва… Ежу забіралі немцы, а што застанецца, то ноччу прыходзілі партызаны і забіралі рэшткі.Але ж некаторыя шкадавалі нас, малых дзяцей. Жыў, хто як мог: ежу закопвалі ў зямлю, хто маладзейшы, збягаў у лес да партызан. Немцы вялі сябе вельмі жорстка: хапалі людзей, білі, вывозілі ў Германію. Я не магу судзіць немцаў: былі сярод іх і добрыя, і злыя.
Тасксама мая бабуля мне паведаміла пра ўсе жаіх, якія адбываліся тады,у гады вайны.Вось яе ўспаміны: “Маці пякла хлеб для партызанаў. Мы, дзеці, сядзелі на печы. Калі аднойчы немцы прыехалі ў нашу веску, то зайшлі да нас у хату. Сталі выганяць нас на вуліцу. Было гэта зімой. Маці ўзяла мяне на рукі, бо я была босая. Але немец вырваў мяне з рук маці і кінуў на агароджу. Маці кінулася да мяне, але немец ударыў яе прыкладам. Маці немцы забралі з сабой. Больш яе мы не бачылі.Без маці было вельмі цяжка,асабліва дзяўчатам . Такая сям’я была не толькі ў нас,шмат хто жыў без маці або бацькі.Часцей за ўсё бацькі дапамагалі змагацца з немцамі.Немцы прымушалі працаваць усіх, хто застаўся ў весцы.Сястру , тады яшчэ падлетка, адправілі здабываць торф. Што гэта была за праца, успамінаць не хачу, бо будуць адны слезы. Яшчэ дзеці рамантавалі дарогі. Праца была цяжкай, а кармілі дрэнна: нейкі нікчэмны кавалак хлеба з мякінай і маленькі кавалачак ні то масла, ні то маргарына, ці то яшчэ чаго. І гэта на ўвесь дзень…”.
Успаміны можна прадоўжыць, але мы ўжо заўважылі нешта агульнае.Памяць, якая не пакідала іх, і боль ад успамінаў - гэтым прасякнуты сціплыя словы гэтых людзей. Яны да канца выканалі свой абавязак. Такім чынам, вызваленне, якое прыйшло да нашай зямлі летам 1944 года было сапраўды са слязамі на вачах. І радасць свабоды перасякалася з болем і смуткам ад разрабаванай зямлі і забітых яе жыхароў. Наш народ сумеў аднавіць сваю родную зямлю, і гэта, на наш погляд, не менш гераічны подзвіг, чым перамога ў вайне.
Пасляваенны час
-
Отправлен сертификат:Всероссийский литературный конкурс «История моей семьи»